Чарговы вязень турмы ЦРУ ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
31.10.2013 12:50
Паводле Amnesty International, гэта гарамадзянін Емэну Валід бэн Аташ, які цяпер знаходзіцца ў амэрыканскім лягеры Гуантанама на Кубе.
Яшчэ адзін чалавек атрымаў статус пацярпелага ў сьледзтве польскай пракуратуры адносна сакрэтных турмаў ЦРУ. Паводле Amnesty International, гэта гарамадзянін Емэну Валід бэн Аташ, які цяпер знаходзіцца ў амэрыканскім лягеры Гуантанама на Кубе.
Бэн Аташ даваў паказаньні прадстаўнікам Міжнароднага чырвонага крыжa. Ён сказаў, што ў 2006 годзе яго патаемна трымалі ў рознцых частках сьвету, у тым ліку і ў Польшчы. Падчас зьняволеньня ён падвяргаўся катаваньням.
Сьледзтва па справе сакрэтных амэрыканскіх турмаў у Польшчы працягваецца ўжо пяць гадоў. У іх утрымліваліся людзі, падазраваныя ў тэрарызьме, якіх па юрыдычных прычынах нельга было трымаць на тэрыторыі ЗША. Акрамя бэн Аташа, статус пацярпелага атрымалі яшчэ два іншыя мужчыны. Пракуратура не выяўляе ніякай інфармацыі, зьвязанай з гэтым сьледзтвам.
Паводле замежных СМІ, у сакрэтных турмах у Польшчы ўтрымліваліся больш за 10 чалавек. Ніхто з кіраўніцтва Польшчы не пацьвердзіў існаваньня гэтых турмаў.
яс