"Biedronka" ўводзіць мабільныя плацяжы
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
21.10.2013 11:41
У крамах гандлёвай сеткі "Biedronka" па-ранейшаму не заплаціш карткай, затое тэлефонам — так.
Гандлёвая сетка "Biedronka" прадстаўляе кліентам новую сыстэму для падтрымкі мабільных плацяжоў iKASA. Цяпер ва ўсіх крамах сеткі можна аплаціць пакупкі з дапамогай мабільнага тэлефона.
— Увядзеньне мабільных плацяжоў — гэта наступны крок да паляпшэньня камфорту пакупак. Плацяжы праз тэлефон — гэта хуткі, просты і бясьпечны спосаб, які адначасова дазваляе пазьбегнуць міжбанкаўскіх збораў, як за карыстаньне крэдытнымі карткамі, — кажа Томаш Суханьскі, генэральны дырэктар сеткі крам "Biedronka".
Мабільныя плацяжы з выкарыстаньнем плятформы iKASA пакуль што магчымыя ў выпадку кліентаў, у якіх адкрытыя рахункі ў банках Alior, Getin і Pekao. Аднак варта адзначыць, што сыстэма iKASA распрацаваная такім чынам, каб да яе маглі далучыцца іншыя банкі ды гандлёвыя кропкі.
Мабільныя плацяжы ў крамах "Biedronka" для кліентаў цалкам бясплатныя. Адзіны выдатак для кліента — гэта кошт перасылкі зьвестак, які залежыць ад тарыфаў аператара мабільнай сувязі.
эб