Самалёт Wizz Air прыляцеў з пустым багажным адсекам
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
17.10.2013 14:07
Рэйс Wizz Air з Рыму ў Гданьск закончыўся нэрвова для больш як 150 пасажыраў.
Пасьля прызямленьня аказалася, што зьнікнулі ўсе чамаданы. Замест у Гданьск багаж паляцеў у адзін з румынскіх гарадоў. Пасажыраў папрасілі напісаць скаргі й адправілі па дамах.
Было вельмі нэрвова – расказвае адзін з пасажыраў. Сытуацыя была стрэсавай, паколькі многія ў багажы пакінулі ключы ад кватэр ці цёплую вопратку.
Кіраўніцтва аэрапорту тлумачыць, што за багаж адказвае авіяперавозчык, і прызнае, што такое здарылася ўпершыню.
Багаж прыляцеў у Гданьск на наступны дзень. Яго разьвезьлі пасажырам да дому. Авіяперавозчык Wizz Air высьвятляе сытуацыю.
ав