Насуперак распаўсюджанаму меркаваньню, палякі п'юць адносна няшмат, то бок, менш, чым складае сярэдні паказьнік па Эўрапейскім Зьвязе. У агульнай складанасьці, у 2012 годзе грамадзяне Польшчы прапілі й пракурылі больш за 57 мільярдаў злотых.
Экспэрты падкрэсьліваюць, што найбольш на алькаголь выдаткоўваюць кіраўнічыя кадры, то бок, мэнэджэры, рознага роду спэцыялісты. Яны й зарабляюць найбольш. У мінулым годзе іхны сярэдні даход на аднаго чальца сям’і склаў каля 1 700 злотых, то бок на 400 злотых больш, чым у сярэднім па краіне. Менавіта таму яны й могуць сабе дазволіць купіць даражэйшыя напоі.
На другім месцы апынуліся асобы, якія вядуць уласны бізнэс, і якіх даходы таксама вышэйшыя, чым сярэдняя зарплата. У мінулым годзе гэта было на 250 злотых больш на асобу.
У сваю чаргу, на трэцім месцы апынуліся пэнсіянэры, якіх сярэднія даходы таксама даюць магчымасьць больш траціць на алкаголь, хоць значна менш, чым у выпадку „белых каўнерыкаў”.
Гэта аднак не азначае, што рабочыя й фэрмэры, якіх выдаткі на алкаголь значна меншыя, таксама п'юць менш. Проста яны набываюць танны алькаголь, часта кантрабандны. Паводле дасьледаваньняў, алькагалізм у найбольшай ступені закранае будаўнікоў, шахцёраў, гандляроў і работнікаў харчовай прамысловасьці , а таксама апэратараў абсталяваньня й машын. Але таксама лекары часьцей, чым у сярэднім, прызнаць, што яны злоўжываюць алькаголем (11%).
Пасьля трох гадоў стабільнасьці ва ўжываньні спіртных напояў у мінулым годзе, іх спажываньне зьнізілася з 3,2 да 3 літраў алькаголю на чалавека. Таксама паменшылася спажываньне віна й медавухі да 5,9 літра, то бок на 0,5 літра ў параўнаньні з папярэднім годам.
Тым часам павялічваецца спажываньне піва. У мінулым годзе жыхар Польшчы выпіў у сярэднім 99,2 літра гэтага напою - амаль на 5 літраў больш, чым у 2011 годзе. Паводле экспэртаў, гэта вынік культурных зьменаў і наяўнасьці напою.
Агулам, калі гаворка ідзе пра спажываньне алькаголю, то палякі не перавышаюць сярэдняга паказьніка па Эўропе, займаючы 19 месца ў ЭЗ.
gazetaprawna.pl/аз