Біскупы абмяркоўваюць пытаньне пэдафіліі ў Касьцёле
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.10.2013 16:34
У Варшаве праходзіць двухдзённае паседжаньне Эпіскапату Польшчы.
PAP/Jacek Bednarczyk
Старшыня Канфэрэнцыі эпіскапату Польшчы арцыбіскуп Юзэф Міхалік пацьвярджае: „Нулявая талерантнасьць пэдафіліі ў Касьцёле”.
Падчас сустрэчы, якая сёньня пачалася ў Варшаве, біскупы павінны зацьвердзіць асноўныя прынцыпы дадатка да правілаў Апостальскай сталіцы па справе барацьбы з пэдафіліяй сярод духавенства.
Між іншым, гэтыя правілы робяць акцэнт на абарону дзіцяці й больш старанную праверку кандыдатаў на сьвятароў.
Старшыня Канфэрэнцыі эпіскапату Польшчы таксама падкрэсьліў, што абарона дзяцей павінна закранацца больш шырока.
„Нельга замоўчваць зла, якім зьяўляецца пэдафілія , але пра крыўду дзяцей трэба гаварыць таксама ў кантэксьце разводу бацькоў”, - адзначыў арцыбіскуп Юзэф Міхалік.
Паседжаньне Канфэрэнцыі эпіскапату Польшчы працягнецца да заўтра. У гэтым часе біскупы абмяркуюць таксама пытаньне падрыхтоўкі да кананізацыі Яна Паўла ІІ і Сусьветнага дня моладзі.
аз