Новыя ініцыятывы ратуе жыцьці дзяцей
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        30.09.2013 11:48
                    
                                 
                
                
                    У Гданьску ўжо трэцяе немаўлятка трапіла ў «Вакно жыцьця». 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          
 Гэтая новая ініцыятыва мясцовых манашак. 
У гэтым польскім горадзе пры Доме самотнай маці ў Матэмблево манашкі зладзілі ініцыятыву «Вакно жыцьця». Маці, якія нарадзілі але не хочуць выхоўваць сваіх дзяцей могуць тут пакінуць іх ананімна.
У суботу раніцай сёстры знайшлі немаўлятка, хлопчыка, якога нехта паклаў у тутэйшае «Вакно жыцьця».
Як распавяла Радыё Гданьск сястра Леанарда, дзіцятка, верагодна, нарадзілася ў пятніцу вечарам. Дзіця было спакойнае, не плакала. На цела заставаліся ўсё яшчэ сьляды крыві, але пупавіна была перавязаная матузком. Мясцовыя лекары абсьледавалі дзіця, хлопчык абсалютна здаровы. Яго даставілі ў шпіталь. Цяпер адпаведныя органы павінны пачаць працэдуру ўсынаўленьня.
Гэта ўжо трэцяе дзіця, які выжыла дзякуючы «Вакну жыцьця» ў гданьскім Мамэмблева. У чэрвені і жніўні сюды падкінулі двое немаўлятак - дзьве дзяўчынкі.
юл