Падваршаўскае лётнішча зноў дзейнічае
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        30.09.2013 11:25
                    
                                 
                
                
                    Аэрапорт у горадзе Модлін аднавіў працу пасьля рамонту. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          
 Пакуль новым лётнішчам пад Варшавай карыстаецца толькі адна лінія – Ryanair.
Паўторнае адкрыцьцё аэрапорта рыхтаваўся цягам некалькіх апошніх тыдняў. Незадоўга да першага прызямленьня самалёту, дырэктар порта Пётр Акенчыц у гутарцы з карэспандэнтам Радыйнага інфармацыйнага агенцтва паведаміў, што ўсе службы гатовыя да абслугі пасажыраў. «Да ўчорашняга вечара доўжыліся вучэньняў пэрсаналу»- запэўніў дырэктар аэрапорта.
З раніцы ў зале вылету зьбіраюцца першыя пасажыры. Не ўсе былі давольныя тым, што ім давялося ехаць сюды.
Аэрапорт Модлін быў запушчаны ў ліпені 2012 года. У сьнежні дзьве авіякампаніі былі вымушаныя вярнуцца ў Варшаву пасьля таго, як будаўнічая інспэкцыя выявіла трэшчыны  ўзлётна-пасадачнай паласе. Аэрапорт аднавіў працу ў ліпені. На працягу двух месяцаў ішлы перамовы з перавозчыкамі. Урэшце у верасьні было падпісана пагадненьне з Ryanair. 
юл