Расейцам зноў не падабаецца польская садавіна
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
24.09.2013 18:24
Расейскі бок заяўляе, што ў 44 тонах яблыкаў і грушаў пэстыцыды й нітраты перавышаюць дапушчальныя нормы.
fot. Wikipedia/CC
Польшча дасьледуе справу садавіны затрыманай нядаўна расейскімі фітасанітарнымі службамі. Расейскі бок заяўляе, што ў 44 тонах яблыкаў і грушаў пэстыцыды й нітраты перавышаюць дапушчальныя нормы. Спрэчны тавар праўдападобна паходзіць з Мазоўша. Увогуле 70% экспартных садавіны й агародніны вырошчваецца менавіта ў гэтым рэгіёне. Ваявода Мазоўша Яцэк Казлоўскі заявіў, што адпаведныя службы дасьледуюць справу.
Я.Казлоўскі: Мы вельмі дакладна прааналізуем гэты выпадак. Мы імкнемся высьвятліць, ці памылка сапраўды знаходзіцца на польскім баку, ці магчыма, так як у выпадку мяса, фальсыфікацыя пячатак адбывалася не на польскай тэрыторыі.
Расейскі бок папярэдзіў аб завастрэньні праверкі польскіх тавараў у сувязі са шматлікімі закідамі. А польскія ўлады здаўна стараюцца пераканаць расейцаў, што польскія вытворцы прытрымліваюцца нормаў.
Ваявода адзначыў, што нядаўна амбасадар Расеі асабіста назіраў за працэсам экспэедыцыі тавару ў Расею. Наведаў фітасанітарную лябараторыю, таксама быў сьведкам, як у Гарвалінскім павеце садаўнік грузіў яблыкі на экспарт у Маскву.
Яшчэ на гэтым тыдні заплянавана сустрэча польскіх і расейскіх службаў па інспэкцыі прадуктаў харчаваньня.
яс