Польшча падтрымлівае Брусэль у барацьбе з роўмінгам
Афіцыйная Варшава выказала сваю падтрымку Эўрапейскай Камісіі ЭЗ. Брусэль змагаецца за адмену дадатковай аплаты за тэлефонныя размовы за мяжой. У ЭЗ пакуль няма адзінства ў гэтай справе.
Некалькі дзен таму праект Эўрапейскай Камісіі прапанаваных рэформ тэлекамунікацыйнага рынку быў моцна скрытыкаваны. У сваю чаргу, гэта можа затрымаць рэалізацыю плянаў адмены роўмінгу. Міністр адміністрацыі Польшчы Міхал Боні сустрэўся ў Брусэлі з аўтаркай рэформы - намесьніцай старшыні Эўракамісіі Нэлі Крус. Ён падкрэсьліў, што ліквідацыя роўмінгу прычыніцца да разьвіцьцз лічбавых тэхналёгій у Эўропе. «Сьмешна казаць пра межы ды аплаты толькі таму, што ёсьць дзяржаўныя межы, калі мы маем справу з адзіным рынкам», - сказаў польскі міністр. Ён прызнаўся, што яму вядома пра рознагалоссі ў рамках Супольнасці. «Але сутнасць эўрапейскіх дэбатаў заключаецца ў тым, што ўсе краіны выступаюць са сваіх пазіцый, але потым шукаюць вырашэньне», - сказаў Міхал Боні. Паводле словау міністра, кансультацыі з польскім бізнэсам пачнуцца ў наступным месяцы, у іх возьме ўдзел камісар Нэлі Крус.
Ейныя пляны гучна апратэставалі скандынаўскія краіны ды Францыя. Яны назвалі іх празьмерна скіраванымі ў бок спажыўцоў, некарысных для бізнэсу, які пазбаўляеца інвэстыцыйных стымулаў.
Цягам трох бліжэйшых гадоў у Брусэлі спадзяваліся завяршыць ліквідацыю дадатковай палаты і выраўнаць коштаў на мабільныя званкі ўнутры краіны і за мяжой.
Брусэль змагаецца за адмену дадатковай аплаты за тэлефонныя размовы за мяжой.
У ЭЗ пакуль няма адзінства ў гэтай справе. Некалькі дзен таму праект Эўрапейскай Камісіі прапанаваных рэформ тэлекамунікацыйнага рынку быў моцна скрытыкаваны. У сваю чаргу, гэта можа затрымаць рэалізацыю плянаў адмены роўмінгу.
Міністр адміністрацыі Польшчы Міхал Боні сустрэўся ў Брусэлі з аўтаркай рэформы - намесьніцай старшыні Эўракамісіі Нэлі Крус. Ён падкрэсьліў, што ліквідацыя роўмінгу прычыніцца да разьвіцьцз лічбавых тэхналёгій у Эўропе. «Сьмешна казаць пра межы ды аплаты толькі таму, што ёсьць дзяржаўныя межы, калі мы маем справу з адзіным рынкам», - сказаў польскі міністр. Ён прызнаўся, што яму вядома пра рознагалоссі ў рамках Супольнасці. «Але сутнасць эўрапейскіх дэбатаў заключаецца ў тым, што ўсе краіны выступаюць са сваіх пазіцый, але потым шукаюць вырашэньне», - сказаў Міхал Боні.
Паводле словау міністра, кансультацыі з польскім бізнэсам пачнуцца ў наступным месяцы, у іх возьме ўдзел камісар Нэлі Крус.Ейныя пляны гучна апратэставалі скандынаўскія краіны ды Францыя. Яны назвалі іх празьмерна скіраванымі ў бок спажыўцоў, некарысных для бізнэсу, які пазбаўляеца інвэстыцыйных стымулаў.
Цягам трох бліжэйшых гадоў у Брусэлі спадзяваліся завяршыць ліквідацыю дадатковай палаты і выраўнаць коштаў на мабільныя званкі ўнутры краіны і за мяжой.
юл