Аэрапорт у Модліне будзе зарабляць грошы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        12.09.2013 10:25
                    
                                 
                
                
                    Авіякампанія Ryanair падпісала з падваршаўскім аэрапортам у Модліне дзесяцігадовы кантракт. 
                
                
                    
                        
Аеропорт у Модліні поблизу ВаршавиWikipedia/Hubert Śmietanka
                     
                
                
                
               
                
                         Бакі не  выяўляюць падрабязнасьцяў дамовы. Дырэктар аэрапорта Пётр Акенчыц заяўляе, што прапанова для ірляндзкай кампаніі была такой жа, як для выгорскага перавозчыка WizzAir. Порт прапанаваў ім 50% скідку на партовыя зборы, што дае 20 млн злотых ашчаднасьцяў у год. WizzAir вырашыў аднак застацца карыстальнікам варшаўскага аэрапорта Акэнце.
Паводле ранейшых заяваў, ірляндзкая авіякампанія Ryanair плянуе абслугоўваць 28 трасаў і за год перавозіць 1млн 300 тысяч пасажыраў. Дырэктар аэрапорта ў Модліне Пётр Акенчыц лічыць, што гэтага дастаткова для таго, каб аэрапорт зарабляў. Адначасова кіраўніцтва аэрапопрта імкнецца прыцягнуць іншых авіяперавозчыкаў.
„Dziennik Gazeta Prawna”/яс