Новы прэс-сакратар МЗС (ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        11.09.2013 15:21
                    
                                 
                
                
                    Папярэдні прэс-сакратар прызначаны амбасадарам у Канадзе. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
foto: wikipedia
 
Міністэрства замежных справаў Польшчы мае новага прэс-сакратара. Ім стаў былы журналіст “Газэты Выборчай” Марцін Вайцехоўскі. Марцін Басацкі, дарэчы, таксама былы журналіст “Газэты Выборчай”, які да нядаўна займаў пасаду прэс-сакратара, прызначаны амбасадарам Польшчы ў Канадзе.
Марцін Вайцехоўскі нарадзіўся ў 1975 годзе ў Варшаве. З 1998 да 2012 года працаваў у “Газэце Выборчай”, быў ваенным карэспандэнтам на Балканах, а таксама карэспандэнтам у Кіеве й Маскве.  
вс