У Жэшаве асьвяцілі новую праваслаўную царкву 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        07.09.2013 17:15
                    
                                 
                
                
                    Гісторыя Праваслаўнай царквы ў Жэшаве сягае XVІ стагодзьдзя. 
                
                
                    
                        
nowiny24.pl
                     
                
                
                
               
                
                          Мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава ўдзельнчаў у асьвячэньні новага праваслаўнага храма ў Жэшаве.
Будаўніцтва царквы на вуліцы Цяністай у Жэшаве працягвалася два гады. Да гэтай пары набажэнствы праходзілі ў драўлянай царкоўцы, ўзьведзенай шэсьць гадоў таму дзеля адраджэньня праваслаўнага прыхода.
Як адзначыў мясцовы настаяцель прыхода бацюшка Дарыюш Бойчык, гісторыя Праваслаўнай царквы ў Жэшаве сягае XVІ стагодзьдзя. Тады ў горадзе былі тры царквы й два праваслаўныя манастыры.
У сёньняшняй урачыстасьці ўдзельнічалі таксама госьці з Украіны й Бразыліі, прадстаўнікі мясцовых ўладаў і Каталіцкага касьцёла.
аз