Logo Polskiego Radia
Print

Ганна Гранкевіч-Вальц імкнецца прылашчыць жыхароў сталіцы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.08.2013 11:35
Жыхары Варшавы заплацяць за квіткі на грамадзкі транспарт менш, чым тыя, хто ня плаціць падаткаў у сталіцы.

/

Пляны мэрыі ў гэтым пытаньні агучыла ў эфіры Польскага радыё мэр Варшавы.

Людзі, якія плацяць падаткі ў сталіцы, змогуць атрымаць “картку варшавяка”. Гэта дасьць права на атрыманьне зьніжкі на квіткі, абяцала Ганна Гранкевіч-Вальц.

Мэр Варшавы зьбіраецца прадставіць гарадзкой радзе новыя кошты білетаў. Аднаразовы білет павінен быць адменены. Прапануецца ўвесьці білет на 75 хвілін, які дае права падарожнічаць на ўсіх відах гарадзкога транспарту.

Высокія кошты на квіткі і скарачэньне ліку ліній зьяўляецца адной з прычын грамадзкай кампаніі за адхіленьне Ганны Гранкевіч-Вальц з пасады мэра Варшавы. Рэфэнэдум у гэтай справе вызначана на 13 кастрычніка.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт