Logo Polskiego Radia
Print

Польскі падарожнік прайшоў па Сыбіры сьлядамі ссыльных паўстанцаў

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 14.08.2013 10:40
Шлях, па якім прайшла група на чале зь Яцэкам Палкевічам, вёў праз Камчатку да Іркуцку.

Вядомы польскі падарожнік Яцак Палкевіч вярнуўся з экспэдацыі па сьлядах выбітных дасьледнікаў Сыбіры – паўстанцаў, якіх пасьля паразы ў 1864 годзе царскія ўлады выслалі на Поўнач. Падарожжа працягвалася з 16 ліпеня па 10 жніўня.

Шлях, па якім прайшла група на чале з Палкевічам, вёў праз Камчатку да Іркуцку. Удзельнікі экспэдыцыі шукалі сьляды палякаў, польскай культуры, а таксама ўплыў, якія польскія вязьні аказалі на культуру й навуку на тэрыторыі Сыбіры.

Гэтая вандроўка была ўшанаваньнем памяці й дасягненьняў Аляксандра Чаканоўскага, Яна Чэрскага, Бэнэдыкта Дыбоўскага, якія ў вельмі складаных умовах дасьледавалі сыбірскую флёру й фаўну.

Яцак Палкевіч – адзін з самых вядомых польскіх падарожнікаў, адкрывальнік крыніцаў Амазонкі, публіцыст, аўтар дакумэнтальных фільмаў і кніг.

Справаздача падарожжа апублікаваная на сайце syberia2013.com

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт