Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы прададзена вялікая старая крэпасьць (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.08.2013 16:45
Крэпасьць, якая разьмешчана ў месцы ўпадзеньня ракі Нараў у Віслу, прадало Войска Польскае.

У Польшчы прададзена вялікая старая крэпасьць. Умацаваньне Модлін каля Варшавы пайшло з малатка за больш чым 35 млн. злотых (гэта больш за 10 млн. даляраў). Аднак фірма, якая набыла крэпасьць, заплаціць толькі палову сумы. Згода польскім законам, калі аб’ект знаходзіцца ў сьпісе помнікаў гісторыі й культуры, то пакупнік уносіць толькі 50% сумы ў кантракце. На тэрыторыі вялізнай крэпасьці фірма, якая яе набывала, плянуе стварыць кватэры, гандлёвыя цэнтры й месцы для адпачынку. Крэпасьць, якая разьмешчана ў месцы ўпадзеньня ракі Нараў у Віслу, прадало Войска Польскае, якое было ўладальнікам аб’екту.

Гісторыя крэпасьці Модлін сягае 1655 года, аднак буйны ўмацавальны раён пачаў тут стварацца на пачатку 19-га стагодзьдзя. У часы Расейскай Імпэрыі Модлін быў адным з важнейшых умацавальных аб’ектаў.

вс

foto:
foto: wikipedia
foto:
foto: wikipedia
foto:
foto: wikipedia
foto:
foto: wikipedia
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт