Logo Polskiego Radia
Print

У жніўні ўрад прадставіць папраўкі ў бюджэт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.07.2013 17:30
Прэм'ер-міністaр паабяцаў, што зьмены ня ўдараць па кішэні.
Donald Tusk: photo - PAPDonald Tusk: photo - PAP

У жніўні ўрад прадставіць папраўкі да сёлетняга бюджэту, - сказаў Дональд Туск пасьля паседжаньня кабінэта міністраў. Прэм'ер-міністaр адзначыў, што праца над папраўкамі ўжо распачатая.

Паводле кіраўніка польскага ўраду, праўдападобна ў маштабе году даходы будуць меншыя, прыкладна на 5 мільярдаў 620 мільёнаў эўра. Таму ўрад хоча павялічыць дэфіцыт на больш чым 3 мільярды 747 мільёнаў эўра. У гэтым часе ашчаднасьці павінны скласьці 1 мільярд 990 мільёнаў эўра.

Дональд Туск заявіў, што прычынай для перагляду бюджэту зьяўляецца сытуацыя на рынку ў першай палове гэтага года. Ён дадаў, што хаця ў цяперашні час на польскім рынку бачны рост, але ён не такі, як спадзяваліся эканамісты.

Прэм'ер-міністaр паабяцаў, што ён будзе шукаць рашэньняў, якія не ўдараць па кішэні.

Нагадаем, на бягучы год ўрад плянаваў бюджэтны дэфіцыт на ўзроўні амаль 8 мільярдаў 340 мільёнаў эўра, а даходы бюджэту ў памеры амаль 70 мільярдаў 120 мільёнаў эўра.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт