Logo Polskiego Radia
Print

Польска-літоўскае войска ізноў разьбіла крыжакоў пад Грунвальдам

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 14.07.2013 11:33
У гадавіну слаўнай бітвы ў заходняй Польшчы адбылася штогадовая рэканструкцыя з удзелам беларускіх аматараў Сярэднявечча.
PAP/Tomasz Waszczuk

На поле бою выйшла каля тысячы рыцараў. Частка бітвы адбылася пад дажджом, таму гледачоў было непараўнальна менш, чым у мінулыя гады.

Рэканструкцыя бітвы адбылася згодна з апісаньнем летапісца Яна Длугаша і Гэнрыка Сянкевіча ў “Крыжаках”. Завершылася бітва без сюрпрызаў: аб’яднаныя польска-літоўскія войскі ўшчэнт разьбілі крыжакоў.

Рэканструкцыя Грунвальдкай бітвы – гэта самае вялікае відовішча такога тыпу ў Эўропе. Аматары Сярэднявечча, якія ўзялі ўдзел у інсцэнізацыі, прыехалі ў Польшчу зь Беларусі, Расеі, Чэхіі й Фінляндыі.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт