Малапольшча: шлях паўстаньня 1863 году
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.07.2013 15:35
У праекце прымуць удзел 23 гміны.
Пакуль 9, а ў выніку 23 гміны апынуцца на новаствораным Малапольскім шляху Студзеньскага паўстаньня. Між іншым, да праекту далучаецца таксама Кракаў, - паведамляе выданьне „Dziennik Zachodni” .
Праект рэалізуе асацыяцыя Малапольскі цэнтар адукацыі „MEC", а ініцыятыва зьяўляецца часткай сьвяткаваньня 150-й гадавіны Студзеньскага паўстаньня.
Неўзабаве на розных месцах зьявяцца інфармацыйныя табліцы, якія будуць паведамляць пра месцы, зьвязаныя з гэтай гістарычнай.
Ужо цяпер на вэб-сайце www.patriotycznykrakow.pl можна спампаваць на смартфоны мабільны турыстычны даведнік з картамі, фатаграфіямі, гісторыяй месцаў, зьвязаных з паўстаньнем 1863 года.
На бягучым месяцы пачне дзейнічаць таксама спэцыяльная старонка www.1863szlak.pl , якая будзе шырокай крыніцай ведаў пра Студзеньскае паўстаньне ў Малапольшчы, - паведамляе „Dziennik Zachodni”.
аз