Першы музэй польскага аўтамабіля „Fiat 126p”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.07.2013 12:00
„Малюх” гэта не аўтамабіль. Гэта лад жыцьця”, - кажа заснавальнік музэя.
У горадзе Бельска Бяла заснаваны першы музэй вядомага польскага аўтамабіля часоў ПНР „Fiat 126p”. Музэй гэтак званага „малюха” адкрыў аматар гэтай мадэлі Антоні Пшэходзень, прафэсійны інжынер-электроншчык, - паведамляе выданьне „Dziennik Zachodni”.
„„Малюх” гэта не аўтамабіль. Гэта лад жыцьця”, - кажа Пшэходзень, які спачатку плянаваў калекцыянаваць трабанты.
Паводле яго, ён спачатку танна купіў два экзэпляры мадэлі „Fiat 126p” , а пазьней усю вытворчую лінію. Напрыканцы высьветлілася, што гэтых аўтамабіляў у яго настолькі шмат, што ў галаву прыйшла ідэя стварыць музэй.
аз