Logo Polskiego Radia
Print

Польшча-Украіна: прыміраньне праз цэрквы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.06.2013 17:31
Сёньня ў Польшчы пачаў чатырохдзённы візыт кіраўнік Украінскай Грэка-каталіцкай царквы архіепіскап Сьвятаслаў Шаўчук.

Сёньня ў Польшчы пачаў чатырохдзённы візыт кіраўнік Украінскай Грэка-каталіцкай царквы, Вярхоўны архіепіскап Кіева-Галіцкі Сьвятаслаў Шаўчук. У праграме візыту - жалобнае набажэнства ў памяць аб загінулых на Валыні ў 1943-44 гадах, а таксама падпісаньне супольнай дэклярацыі ў 70-ю гадавіну падзей на Валыні. Дакумэнт будзе замацаваны подпісамі прадстаўнікоў украінскай Грэка-каталіцкай царквы ды Рыма-каталіцкіх касьцёлаў Польшчы і Ўкраіны. Архіепіскап Шаўчук таксама сустрэнецца з прэзыдэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт