Польшча: пратэстуюць сілавікі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
17.06.2013 15:55
Сілавікі пратэстуюць супраць абмежаваньня выплаты грошай па бальнічнаму лістку.
Супрацоўнікі некаторых сілавых структур у Польшчы пачалі пратэст. Пакуль што ён мае сымбалічны характар і заключаецца ў тым, што на будынках былі вывешаныя сьцягі прафсаюзаў. Да пратэсту далучыліся супрацоўнікі паліцыі, Пажарнай службы, Турэмнай службы, Памежнай варты й Бюро аховы ўраду. Сілавікі пратэстуюць супраць абмежаваньня выплаты грошай па бальнічнаму лістку. Цяпер у выпадку хваробы яны атрымліваюць 100% зарплаты, пасьля плянуемай рэформы заканадаўцы хочуць зьменшыць гэтую стаўку да 80%. Прадстаўнікі прафсаюзу выступаюць за тое, каб знаходжаньне на бальнічным тэрмінам да месяца аплочвалася ў 100%, больш за месяц – 80%.
У выпадку, калі ўрад не прыслухаецца да аргумэнтаў сілавікоў, іх прасаюзы пагражаюць пратэстамі й пікетамі перад дзяржаўнымі ўстановамі.
вс