Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве прайшоў Парад роўнасьці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.06.2013 16:30
Пастулаты застаюцца нязьменнымі. Удзельнікі не змагаюцца за правы ЛГБТ, але за правы ўсіх выключаных.

Parada

“Разнастайныя роўнапраўныя” – гэта лёзунг сёлетняга Парада роўнасьці. Шэсьце вырушыла а 15 гадзіне (польскага часу) з-пад будынку Сэйму Польшчы й закончылася ў цэнтры гораду (вул. Круча).

Пастулаты Парада роўнасьці застаюцца нязьменнымі некалькі гадоў. Як адзначаюць арганізатары, ад іншых падзей у сьвеце тыпу гей-прайды варшаўскае шэсьце адрозьніваецца сваім шырэйшым характарам. Яны не змагаюцца за правы ЛГБТ, але за правы ўсіх выключаных. Сярод пастулатаў – правы інвалідаў (ліквідацыя архітэктурных бар’ер, доступ да месцаў адпачынку). Наступныя патрабаваньні - гэта прыняцьцё закону аб партнэрскіх саюзах; увядзеньне актыўнай антыдыскрымінацыйнай палітыкі ў дачыненьні да ўсіх меншасьцяў; увядзеньне заканадаўчых нормаў, якія спросьцяць мэдычнае й юрыдычнае пацьвярджэньне полу транссэксуалам; прыняцьцё паправак у закон аб ахове жывёлы; увядзеньне ў школы сучаснай сэксуальнай адукацыі; спыненьне палітыкі перакідваньня коштаў крызысу на найбяднейшых людзей.

Парад роўнасьці прайшоў пад патранатам міністра Агнешкі Казлоўскай-Раевіч, упаўнаважанай ураду па справах роўнага падыходу. Гэты патранат выклікаў не адно крытычнае выказваньне ў бок урада.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт