Беспрацоўе ўпала на 0,5 працэнта
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        11.06.2013 16:30
                    
                                 
                
                
                    Гэта выключна сэзонная зьява, - перасцерагаюць экспэрты.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          Апошняе зьніжэньне беспрацоўя - гэта, па ацэнцы эканамістаў, нармальная зьява. Паводле дадзеных Міністэрства працы, узровень беспрацоўя ў траўні склаў 13,5%, то бок, у параўнаньні з красавіком панізіўся на 0,5%.
Галоўны эканаміст банку „Societe Generale” Яраслаў Янэцкі лічыць, што павелічэньне колькасьці працоўных месцаў вясной - гэта нармальная зьява. Экспэрт перасьцерагае, што пасьля заканчэньня летняга сэзону беспрацоўе павысіцца.
Яраслаў Янэцкі: Паводле мяне, напрыканцы году ўзровень беспрацоўя зноў вернецца да 14%. Зразумела, гэта пры ўмове, што на рынку працы не адбудуцца нейкія су’рёзныя зьмены. Усё ж без умяшальніцтва з боку ўраду беспрацоўе зноў павысіцца да 14%.
У траўні колькасьць польскіх беспрацоўных, зарэгістраваных у службе занятасьці, зьнізілася ў параўнаньні з красавіком на больш чым 78 тысячаў.
аз