Фэстываль „Два тэатры”
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
04.06.2013 09:45
У Сопаце завяршыўся XIII Фэстываль Польскага радыё й Тэатра Польскай тэлевізіі.
Zdjęcie ilustracyjneFoto: Wojciech Kusiński/PR
Пераможцы атрымалі гран-пры.
Імпрэза пачалася 1-га чэрвеня й доўжылася тры дні. Фэстывальная праграма складалася з 17 радыёпастановак ды 15 спэктакляў. 3 чэрвеня адбылося ўрачыстае ўручэньне ўзнагарод для пераможцаў.
Лепшай сярод тэатральных радыёпастановак журы фэстывалю прызнала адаптацыю твору Барыса Акуніна „Чайка” ў рэжысуры Ігара Гажкоўскага. Найлепшым спэктаклем Тэатру тэлевізіі журы абрала пастаноўку „Танга” паводле Славаміра Мрожэка, у пастаноўцы Ежы Яроцкага.
У склад журы ўваходзілі вядомыя польскія дзеячы культуры ды мастацтва. Між іншым, Магдалена Завадзка, Павэл Гуэльле, Лэшэк Можджэр ды Ёзэф Апальскі.
Пераможцы атрымалі апроч гран-пры яшчэ й грашовыя прэміі
юл