Logo Polskiego Radia
Print

Апазыцыя байкатуе дэлегацыю ў Кітай

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.05.2013 13:33
Візыт польскай дэлегацыі заплянаваны на 4 чэрвеня, гадавіну крывавага падаўленьня пратэстаў на плошчы Цяньаньмэнь.

/

Дэпутаты апазыцыі байкатуюць дэлегацыю ў Кітай у гадавіну крывавага падаўленьня пратэстаў на плошчы Цяньаньмэнь. Дэпутаты Макс Крачкоўскі й Томаш Лятос з партыі “Права й справядлівасьць” не паедуць у складзе ўрадавай дэлегацыі ў Кітай. Яны ня хочуць наведваць гэтую краіну ў гадавіну крывавага падаўленьня пратэстаў уладамі.

Апошнія дні на польскай палітычнай сцэне разгарэлася спрэчка. 4 чэрвеня ўрадавая дэлегацыя на чале з маршалкам Сэйму Эвай Копач едзе з афіцыйным візытам у Кітай. Дата супадае з сумнай гадавінай. Ноччу з 3 на 4 траўня 1989 году танкі ўехалі на цэнтральную плошчу Пэкіна, дзе дэманстравалі тысячы студэнтаў. Жаўнеры стралялі ў прысутных на плошчы. Віноўныя да гэтага часу не пакараныя.

У сувязі з гэтым абраная дата паездкі стала прадметам крытыкі ў бок уладаў. Да гэтага часу ніводная сусьветная дэлегацыя не наведала Кітай 4 чэрвеня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт