Logo Polskiego Radia
Print

У полі пад Кракавам адкрылі Эўрапейскі цэнтр музыкі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 21.05.2013 18:30
Ініцыятарам адкрыцьця ўнікальнага аб’екту быў кампазытар і дырыжор Кшыштаф Пэндэрэцкі.

/

Сусьветнавядомая скрыпачка Анэ-Сафі Мутэр выступіла канцэртам, які ўрачыста адкрыў Канцэртную залу Эўрапейскага цэнтра музыкі Кшыштафа Пэндэрэцкага ў Люславіцэ пад Кракавам.

Унікальны па сваёй архітэктуры аб’ект знаходзіцца пасярод чыстага поля. Будаўніцтва цэнтра каштавала больш за 20 млн. даляраў, большая палова – гэта сродкі Эўразьвязу. Компелекс складаецца з камеральных залаў, залаў для рэпетыцый, студый гуказапісу, жылых пакояў для 120 студэнтаў, а найперш з канцэртнай залы на 650 месцаў з дасканалай акустыкай.

У цэнтры свае ўменьні зможа ўдасканальваць таленавітая моладзь з усёй Эўропы: інструмэнталісты, вакалісты, дырыжоры і іншыя.

Ідэя Эўрапейскага цэнтра музыкі ў Люславіцах мае свой пачатак у традыцыі Люславіцкай школы, якую стварыла асяродзьдзе так званых Польскіх братоў, якое дзейнічала тут у 16-17 стст.. Гэтая арганізацыя аб’яднала ў свой час многіх вялікіх гуманістаў Эўропы.

Пасьля ІІ сусьветнай вайны апусьцелы двор у Люславіцах быў разбураны. Дзякуючы прафэсару Пэндэрэцкаму яго адрэстаўравалі, а ў навакольлі цэнтру, на пяці гектарах, пасадзілі парк з дэндрарыем.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт