Роварны рэйд памяці генэрала Станіслава Булак-Балаховіча
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Dzmitry Hurnievic 
                        
                        17.05.2013 10:26
                    
                                 
                
                
                    Ён пройдзе па варшаўскіх месцах, зьвязаных зь імем генэрала.
                
                
                
                
               
                
                         “Беларуская Нацыянальная Памяць” запрашае на роварны рэйд памяці Станіслава Булак-Балаховіча, які пройдзе па варшаўскіх месцах, зьвязаных зь імем генэрала.
Рэйд пачнецца а 12 гадзіне 19 траўня ад помніка Дэ Голя, далей праз мост Панятоўскага на правы бераг Віслы - на вуліцу Парыжскую 27, месца сьмерці Булак-Балаховіча. Далейшы шлях павядзе на вайсковыя могілкі на Павонзках, месца сымбалічнага пахаваньня генэрала.
Станіслаў Булак-Балаховіч быў першым генералам Беларускай Народнай Рэспублікі і генералам польскага войска. Адзін зь лідараў узброенага супраціву бальшавікам у Беларусі.
дг