Logo Polskiego Radia
Print

70 гадоў таму немцы ўзарвалі Вялікую Сынагогу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.05.2013 11:33
Гэта была найпрыгажэйшая даваенная сынагога Варшавы.

/

Сёньня спаўняецца 70 гадоў з дня разбурэньня Вялікай Сынагогі ў Варшаве (вул. Тламацке). Гадавіна стала нагодай, каб ня толькі нагадаць пра разбурэньне, але найперш нагадаць пра існаваньне найпрыгажэйшай даваеннай сынагогі Варшавы.

Габрэйскі гістарычны інстытут сёньня нагадвае пра сакральны будынак, а найперш пра супольнасьць прагрэсіўных габрэяў, якія сустваралі інтэлектуальнае, духоўнае й творчае жыцьцё даваеннай Варшавы. Галоўным падчас сёньняшніх урачыстасьцяў зьяўляецца макет сынагогі ў фармаце 1:10.

70 гадоў таму, 16 траўня 1943, Варшавай ускалыхнуў моцны выбух. Гэта немцы ўзарвалі Вялікую Сынагогу. Разбурэньне будынку павінна было стаць для немцаў сымбалічным актам вырашэньня габрэйскага пытаньня ў Варшаве.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт