Набліжаецца фэстываль "Новая традыцыя"
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
07.05.2013 14:17
Гэта адна з найважнейшых падзей фолькмузыкі ў Польшчы, якую ладзіць Польскае радыё.
Ужо неўзабаве пачнецца адна з найважнейшых падзей фолькмузыкі ў Польшчы – Фолькфэстываль Польскага радыё “Новая традыцыя”. Арганізатарам зьяўляецца Другая праграма Польскага радыё.
16-19 траўня ў варшаўскай канцэртнай студыі Польскага радыё імя Вітальда Лютаслаўскага адбудуцца выступы польскіх і замежных зорак.
У сёлетнім конкурсе прымуць удзел 14 выканаўцаў, абраных з 62 прэтэндэнтаў. Журы ацэніць рэпэртуар, узровень выкананьня, апрацоўку музыкі, стылістычную разнастайнасьць і інтэрпрэтацыю традыцыйнай музыкі.
Кожны дзень фэстываля ўпрыгожаць выступы польскіх і замежных артыстаў.
Вынікі “Новай традыцыі” будуць агучаныя 19 траўня.
ав