Logo Polskiego Radia
Print

Замест псыхоляга – у гандлёвы цэнтар

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.05.2013 15:30
Палякі наведаюць гандлёвыя цэнтры для паляпшэньня настрою, а не для набыткаў.
architektura.um.pl

Гандлёвыя цэнтры перажываюць сапраўдную аблогу. Перапоўненыя аўтастаянкі й крамы. Аднак эканамісты не фіксуюць павелічэньня аб'ёму продажу.

Фінансавы аналітык Пётр Кучынскі сьцьвярджае, што гэтыя натоўпы людзей у гандлёвых цэнтрах тавараў не купляюць.

Пётр Кучынскі: Розьнічны продажу ў сакавіку, то бок перад Вялікднем, павялічылася толькі на 0,1%. Гэта значыць, што ён амаль і не павялічыўся. Пры цяперашнім узроўні беспрацоўя і адсутнасьці росту рэальнага зарoбку, колькасьць пакупнікоў не можа павялічыцца.

- кажа Пётр Кучынскі.

На думку псыхоляга Анэты Бартніцкай–Міхаляк, гандлёвыя цэнтры прыцягваюць людзей інтэр'ерам, музыкай і сьвятлом. Усё гэта паляпшае настрой.

Анэта Бартніцка – Міхаляк: У цэнтры ёсьць шмат людзей, шмат розных крамаў, шмат колераў. Усё гэта дае магчымасьць правесьці час не адчуваючы, што мы яго праводзім абсалютна непрадуктыўна. Можна сказаць, што гэткая „зарадка шматлікімі стымуламі” узьдзейнічае на нас пазытыўна, супакойвае.

Адсюль, паводле псыхоляга, і вынікаюць частыя наведваньні гандлёвых цэнтраў без набыткаў.

У рэйтынгу рэчаў, якія паляпшаюць настрой чалавека, падрыхтаваным навукоўцамі з Унівэрсытэта Кэнтэрбэры, паездка ў гандлёвы цэнтaр знаходзіцца ў першай дзясятцы, адразу пасьля сэксу, музыкі й нядзельнага набажэнства.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт