Польскія левыя дамагаюцца зьмены дзяржаўных сьвятаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        06.05.2013 07:06
                    
                                 
                
                
                    З такой ініцыятывай выступіла партыя Саюз левых дэмакратычных сілаў (СЛД). 
                
                
                
                
               
                
                          
 Партыя хоча зьмяніць закон, пераглядаючы абавязкі дзяржаўных структураў ды органаў мясцовага самакіраваньня. 
Прычына такога кроку – няроўны падыход дзяржаўных установаў да сьвяткаваньня Дня працы 1-га траўня й Сьвята сьцяга й Канстытуцыі – 2 і 3-га траўня. Прадстаўнік СЛД паведаміў, што 1 траўня кіраўніцтва краіны сышло ў палітычную эміграцыю. 
Левыя сілы зьбіраюцца падаць новы законапраект адносна дзяржаўных сьвятаў і парадку іх сьвяткаваньня на пачатку чэрвеня. Яны дамагаюцца, каб у закон быў унесены запіс адносна ідэалягічнай і рэлігійнай нэўтральнасьці пры адзначэньні дзяржаўных сьвятаў.
Апроч таго, СЛД патрабуе пашырэньня ролі няўрадавых арганізацый у адзначэньні дзяржаўных урачыстасьцяў.
Незадавальненьне левых выклікае таксама малая колькасьць дзяржаўных сьвятаў – толькі 7 дзён. Пры гэтым толькі 3 зь іх непрацоўныя дні, тады як 10 непрацоўных дзён – гэта рэлігійныя сьвяты.
юл