Logo Polskiego Radia
Print

CBOS: палякі менш шчасьлівыя, чым месяц таму

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.04.2013 15:19
Іх непакоіць, між іншым, сытуацыя на рынку працы.

У красавіку назіралася далейшае пагаршэньне настрояў палякаў. Такім чынам сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага Цэнтрам дасьледаваньня грамадзкай думкі й рынку (CBOS). Палякі прадстаўляюць усё больш крытычны погляд на кірунак разьвіцьця ў краіне. Гэта суправаджаецца зьніжэньнем агульнага аптымізму.

Апрача таго, яшчэ горш, чым у мінулым месяцы, грамадзяне Польшчы ацэньваюць фінансавую сытуацыю сям’і. Крытычныя ацэнкі атрымалі таксама стан і пэрспэктывы разьвіцьця польскай эканомікі й палітычнай сытуацыі ў краіне, а таксама магчымасьці іх зьмены.

Не мяняюцца таксама пэсымістычныя ацэнкі сытуацыі на рынку працы. Рэспандэнты ня бачаць магчымасьці знайсьці працу на мясцовым рынку, а таксама баяцца беспрацоўя. Крыху лепш, чым месяц раней, выглядаюць ацэнкі прафэсійна актыўнага насельніцтва Польшчы.

71% апытаных лічаць, што сытуацыя ў Польшчы ідзе ў няправільным кірунку, то бок, на 3% больш, чым месяцам раней. У сваю чаргу, зьменшылася колькасьць аптымістаў па гэтай справе - на 2%. Такое меркаваньне выказалі ў нядаўнім апытаньні 17% рэспандэнтаў.

Нэгатыўныя ацэнкі сытуацыі ў краіне пераважаюць ва ўсіх аналізаваных сацыяльна-дэмаграфічных групах. Усё ж яны найбольш адмоўныя сярод некваліфікаваных рабочых, беспрацоўных, людзей зь нізкімі даходамі й тых, хто адмоўна ацэньвае свае матэрыяльныя ўмовы жыцьця.

аз



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт