Паліцыянт падаў у суд на Польшчу
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.04.2013 14:09
Былы паліцыянт з Познані патрабуе больш за 100 тысяч злотых ($30 тысяч) кампэнсацыі ад польскай дзяржавы.
Photo: policja.plpolicja.pl
У 2009 годзе пракуратура вынесла яму абвінавачаньне ў выяўленьні службовай тайны. На лаве падсудных ён апынуўся разам зь іншымі трыма паліцыянтамі й жонкай гангстэра. Усе былі апраўданыя.
Паліцыянт пасьля таго, як пракуратура вынесла яму абвінавачаньні, падаў заяву аб звальненьні са службы.
„Гэта быў узорны паліцыянт, аб чым сьведчаць шматлікія прэміі і ўзнагароды, якія ён атрымліваў за ўзорнае выкананьне службовых абавязкаў. Несправядлівае абінавачаньне асабліва баключае для людзей, якія са звышстандартнай пільнасьцю выконваюць свае абявязкі. Гэта як для жаўнера абвінавачаньне ў здрадзе зьяўляецца вялікай плямай на гонары, падобным чынам для паліцыянта, які больш за дзесяць гадоў змагаўся са злачыннасьцю й быў беспадстаўна абвінавачаны, гэта вялікая пляма на гонары й вялікая крыўда”, - адзначае адвакат Марыюш Паплярчык і дадае, што паліцыянт да сёньня ня можа зьмірыцца з абвінавачаньнем.
Таму былы паліцыянт вырашыў у судзе адстойваць сваё добрае імя. Кампэнсацыі ён патрабуе ад польскай дзяржавы.
яс