Вучням прапануюць сьпяваць гімн перад урокамі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
03.04.2013 11:46
Вучні штотыдзень павінны сьпяваць тэкст “Мазурка Дамброўскага” – прапануе ў лісьце да міністра адукацыі польская апазыцыя.
Такую прапанову ў лісьце да міністра адукацыі Польшчы агучылі дэпутатка апазыцыйнай партыі “Права й справядлівасьць” Дарота Арцішэўска-Мелеўчык і Марцін Горала з Рэспубліканскага фонду, інфармуе выданьне “Дзеньнік Польскі”.
Паводле аўтараў ліста, большасьць вучняў у найлепшым выпадку ведае толькі адзін з чатырох куплетаў дзяржаўнага гімну.
Ня ўсе дырэктары лічаць такую ідэю трапнай. Паводле дырэктара адной з кракаўскіх школаў Ежы Гізы, часта такія загады зьверху даюць адваротныя ад плянаваных вынікі.
ав