Logo Polskiego Radia
Print

Праца порта ва Ўстцы ўзноўлена

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.03.2013 17:32
Сапэры абясшкодзілі дзьве глыбінныя бомбы.

/

Порт ва Ўстцы адкрыты. Пагроза, зьвязаная са знойдзенымі дзьвюмя глыбіннымі бомбамі часоў Другой сусьветнай вайны, была ліквідаваная. Бомбы былі знойдзеныя падчас працы ў порце.

Эвакуяваныя жыхары порта вярнуліся ў свае дамы. У порце таксама быў адноўлены рух суднаў, якія зь мінулай ночы чакалі на рэйдзе.

Сапэры вернуцца ва Ўстку пасьля Вялікадня. Тады вадалазы дакладна правераць дно порта на наяўнасьць іншых мінаў.

Бомбы былі знойдзеныя падчас працы па паглыбленьні дна порта.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт