Logo Polskiego Radia
Print

Мяса мёртвых жывёл з бойні трапіла ў продаж

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 26.03.2013 13:12
Мяса хворых або мёртвых жывёл з бойні ў мясцовасьці Бяла Раўска трапіла ў продаж у пяці польскіх ваяводзтвах.

/


Гэта выявіла раённая пракуратура Равы Мазавецкай (лодзінскае ваяводзтва).

Як паведаміў прэсавы сакратар пракуратуры г. Лодзь Кшыштаф Капаня, уладальнікі фірмаў, якія закупілі мяса, будуць выкліканыя на допыт.

Уладальнік скатабойні, 43-гадовы Пётр М. выйшаў з арышту пад заклад (150 тысяч зл.). Яму пастаўленыя абвінавачваньні ў махлярстве і парушэньні крымінальнага заканадаўства па артыкулах аб ахове здароўя жывёл. Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўленьня волі.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт