Палякі ў падобнай сытуацыі, як грэкі або партугальцы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
19.03.2013 15:45
Індэкс Genworth, які паказвае ўзровень бясьпекі й фінансавай стабільнасьці хатніх гаспадарак, у 2012 годзе склаў для Польшчы 13 балаў. Прычым сярэдняя па Эўразьвязе складае 33 балы.
Горшыя, чым у Польшчы, настроі грамадзтва, назіраюцца толькі ў Грэцыі, Партугаліі й Італіі. Сьведчаць аб гэтым дадзеныя апытаньня, праведзенага міжнародным дасьледчым інстытутам IPSOS MORI ў кастрычніку-сьнежні 2012 года.
У гэтым годзе дасьледаваньне паказвае вельмі высокі ўзровень пэсымізму польскіх сем'яў. Хаця польская эканоміка зьяўляецца адзінай у ЭЗ, якой удалося пазьбегнуць эканамічнага спаду, хатнія гаспадаркі адмоўна ацэньвалі сваю фінансавую стабільнасьць у 2012 годзе. У суме Польшча сабрала толькі 13 балаў.
Індэкс для Польшчы ў 2010 склаў 18 балаў. У 2009 годзе – 20 балаў, а ў 2008 годзе – 31.
Дасьледаваньне паказвае, што ў мінулым годзе спажывецкія настроі ў Польшчы пагоршыліся. Палякі, рыхтуючыся да росту коштаў, невялікага тэмпу росту рэальнай заработнай платы й улічваючы большую рызыку беспрацоўя, адрэагавалі паступовым скарачэньнем спажываньня й адтэрмінаваньнем плянаваных буйнейшых выдаткаў.
аз