На Эльбрусе працягваюцца пошукі паляка
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
16.03.2013 14:14
Ужо некалькіх гадзін расейскія ратавальнікі шукаюць польскага альпініста, які выйшаў на гару Эльбрус.
23-гадовы паляк адправіўся на самую высокую вяршыню Каўказу разам зь сябрам зь Ірану. Ягоны лёс пакуль застаецца невядомым.
Апошні кантакт з польскім альпіністам быў 9 сакавіка, пра што ўчора ягоная сям'я паведаміла пасольства Польшчы ў Маскве. Дыпляматы паінфармавалі пра зьніклага паляка Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
Сёньня зранку ратаўнікі з Кабардына – Балкарыі выйшлі ў горы. „Пошукі вядуцца на вышыні 4100 мэтраў. Да гэтага часу безвынікова,” — паведаміў прэс-сакратар мясцовага ратаўнічага цэнтру Мурат Апажыхаў.
Калі паляк ня знойдзецца сёньня, пошукі будуць узноўленыя ў нядзелю азолку.
эб