Аэрапорт зачынены - бізнэс памірае
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.03.2013 14:02
Прыпыненьне дзейнасьці аэрапорта ў Модліне паўплывала на навакольны бізнэс.
Photo: PAP
Ліквідацыя чыгуначных спалучэньняў, свабодныя месцы на паркоўках і ў гасьцініцах, - гэта цана, якую плаціць Модлін за закрыцьцё аэрапотра.
Адкрытае летам мінулага года лётнішча „Модлін” стала рухавіком разьмешчанага ля Врашавы горада ды навакольных паветаў. Пасьля перакрыцьця ўзлётна-пасадачнай паласы, праблемы закранулі ня толькі аэрапорт, але й навакольны бізнэс.
Гарадок Модлін страчвае чарговыя спалучэньні з Варшавай. Спачатку адмянілі рэйсы адмысловых аўтобусаў „Modlin Bus”, а цяпер колькасьць цягнікоў абмежавала таксама й чыгунка.
Закрыцьцё аэрапорта паўплывала на мясцовых прадпрымальнікаў, асабліва тых, дзейнасьць якіх зьвязаная з портам. Гаворка ідзе пра навакольныя паркоўкі, рэстараны, гасьцініцы.
Пакуль уласьнікі крамаў і пунктаў паслуг, разьмешчаных на тэрыторыі аэрапорту, не анулявалі дамоваў аб арэндзе. Яны надалей спадзяюцца, што дзейнасьць аэрапорта неўзабаве будзе ўзноўлена й што сытуацыя вернецца да нормы.
Нагадаем, цягам пяці месяцаў працы аэрапорт „Модлін” абслужыў амаль 900 тысяч пасажыраў. Паводле апошніх прагнозаў, ён павінен узнавіць працу ў чэрвені.
rp.pl/аз.