Польскія дарогі рассыпаюцца
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
01.03.2013 12:46
Крадзеж і карупцыя на будове польскіх дарог набылі форму, у якую складана паверыць, піша „Gazeta Wyborcza”.
Andrzej Grygiel/PAP
“Заганялі” асфальт, завышалі кошты, псавалі працу, плацілі хабары. Крадзеж і карупцыя на будове польскіх дарог набылі форму, у якую складана паверыць, піша „Gazeta Wyborcza”.
Польскія дарогі рассыпаюцца. Будаўнікі вымушаныя рамантаваць абсалютна новае пакрыцьцё й масты.
Штодзёнка апісвае гісторыі, калі людзям, якія жывуць паблізу будовы аўтастрад, будаўнікі прапаноўвалі купіць танны асфальт. Таму, хто купіць, у падарунак давалі па 10 мяхоў семя ангельскай травы.
- На будове аўтастрады А1 кралі ўсе, хто мог. Ад ахоўніка па мэнэджэра, - гаворыць прадпрымальнік з-пад Познані, пастаўшчык пяску для будаўніцтва аўтрастрады. – Брыгады, што клалі афальт, рабілі гэта з дазволу кіраўніцтва. “Загяняць” асфальт мясцовым жыхарам яны езьдзілі на службовых машынах.
Нядаўна спэцслужбы затрымалі намесьніка кіраўніка Генэральнай дырэкцыі дарог і аўстастрад. Яго абвінавачваюць у гэтак званай “цэнавай змове” зь бізнэсоўцамі. Менавіта з-за гэтага Эўракамісія замарозіла 4 млрд. зл. датацый на польскія дарогі.
За махінацыі падчас будаўніцтва дарог на лаве падсудных апынуліся 11 чалавек. Гэта пераважна прадстаўнікі будаўнічых кампаній-гігантаў. Кіраўнік і намесьнік Генэральнай дырэцкыі дарог і аўстастрад у Сілезіі абвінавачваецца ў атрыманьні 2 млн. злотых хабару.
Каб прадухіліць махінацыі з будматэрыяламі, Генэральная дырэкцыя дарог і аўстастрад мадэрнізавала сваю лябараторыю. На гэта было выдаткавана 100 млн. злотых. У 2009 годзе спэцыялісты бралі каля 700 пробаў будаматэрыялаў на праверку, цяпер – больш за 60 тысяч. Эфэкты відавочныя. На адной з аўтастрад будаўнікі былі вымушаныя нанава пакласьці 9 км. пакрыцьця. Агулам на папраўку недапрацовак было выдаткавана кля 670 млн. злотых.
дг