Польская замежная дапамога
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
20.02.2013 14:09
Частка грошай ідзе на дапамогу краінам Усходняга партнэрства, у тым ліку Беларусі.
fot. sxc.hu
Каму дапамагае Польшча за мяжою? На гэтае пытаньне адказвае на сваіх старонках „Dziennik – Gazeta Prawna”. У гэтым годзе дзяржава прызначыць на дапамогу ў разьвіцьці іншых краін амаль 2 млрд злотых. Гэта прыкладна на палову больш, чым у 2011 годзе.
Бальшыня гэтых сродкаў пойдзе ў бюджэт Эўрапейскага Зьвязу. 103 млн злотых польскае МЗС прызначыць на дапамогу ў рамках гэтак званага мэтавага рэзэрву. Пераважна гэта грошы на дапамогу краінам Усходняга партнэрства. Напрыклад, для Беларусі ў рамках падтрымкі незалежнай інфармацыі прызначана 17 млн злотых для тэлевізіі Белсат.
Адносна шмат сродкаў пойдзе ў Грузію – 7 млн злотых. Пераважна гэта грошы на гранты для неўрадавых арганізацый. Дзіўна, што суседні Азэрбайджан атрымае толькі 240 тыс. злотых. Адкуль такая дыспрапорцыя? Асоба, якая ведае, у чым справа, але ня хоча прадставіцца, кажа, што нічога дзіўнага ў гэтым няма. У Азэрбайджане ёсьць нафта, таму, калі польскія фірмы намераны супрацоўнічаць зь мясцовымі кампаніямі ды ўрадам, то польскае МЗС не павінна занадта зьвяртаць увагу на пашану правоў чалавека й дэмакратыю.
“Ёсьць дзьве праблемы. Па-першае, сродкаў мала, не хапае для ўсіх. Па-другое, дзяржава выдаткоўвае грошы, але ня ведае, ці робіць гэта пасьпяхова, ці нешта зьмяняецца ў лепшы бок”, - гаворыць Ян Базыль з Групы Замежжа, асацыяцыі польскіх NGO, якія працуюць за межамі краіны.