Жыць станем бядней
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        19.02.2013 15:40
                    
                                 
                
                
                    Палякі пачынаюць ашчаджаць.
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         Польскія сем’і будуць вымушаны ашчаджаць у першым квартале гэтага году - гэтак вынікае з рапарту Нацыянальнага Банку Польшчы. Потым расходы крыху павялічацца, але не на шмат.
Боязі за фінансавую будучыню ды дрэнныя пэрспэктывы росту даходаў прывядуць да невялікага тэмпу росту спажываньня ў бліжэйшым квартале, - пазначаецца ў рапарце. 
Прагнозы эканамічнага інстытуту НБП, якія грунтуюцца на дадзеных Галоўнага інстытуту статыстыкі за цэлы мінулы год, паказваюць, што тэмп росту спажываньня ў апошнім квартале мінулага году складае мінус 0,9%. Таксама ўпалі паказчыкі ўпэўненасьці палякаў у будучыні.
Галоўныя паказчыкі спажывецкіх настрояў у Польшчы на такім жа ўзроўні, які назіраўся на пачатку фінансавага крызысу ў 2009 годзе. Перш за ўсё, падае паказчык, які ацэньвае ці цяпер добры час для сур’ёзных пакупкаў. Паводле НБП, ён найлепш адлюстроўвае ў якім накірунку пойдуць зьмены індывідуальнага спажываньня. Іншымі словамі, ці палякі будуць гатовыя больш расходаваць на пакупкі рознага віду тавараў і паслуг для сям’і.
яс