Прадалі рукапіс Віславы Шымборскай
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        16.02.2013 17:04
                    
                                 
                
                
                    14400 злотых — гэта канчатковая цана невядомага дагэтуль рукапісу Віславы Шымборскай. 
                
                
                    
                        
Bild: Mariusz Kubik Wikicommons CC
                     
                
                
                
               
                
                         
Віслава Шымборска (1923-2012)
 
Драма, у якой забаўна апісаны шлюб Уладыслава Ягайлы з каралеваю Ядзьвігаю, трапіў у рукі прыватнага калекцыянера.
Твор на восем старонак стылізаваны на сярэднявечныя рукапісы. Ён праілюстраваны малюнкамі і аздобнымі літарамі самой аўтаркай, Віславай Шымборскай. Гэта адзін з раньніх яе твораў. 
Першы ўладальнік рукапісу прынёс яго ў кракаўскі антыкварыят, дзе невядомы твор выбітнай паэткі, ляўрэаткі Нобелеўскай прэміі, быў выстаўлены на аўкцыён. Першапачатковы кошт вызначылі на 6 тыс. злотых, а аўкцыён вельмі xутка скончыўся. 
эб