Заражай любоўю, не заражай ВІЧ!
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        14.02.2013 13:19
                    
                                 
                
                
                    Адукацыйная акцыя ў Варшаве знагоды Дня закаханых.
                
                
                
                
               
                
                         
photo - flickr
 
  З нагоды Дня сьвятога Валянціна Група сэксуальных адукатараў „ПОНТОН”  арганізавала ў Варшаве акцыю пад назвай „Заражай любоўю, не заражай ВІЧ”.  „ПОНТОН” накіраваў таксама зварот у Міністэрства здароўя Польшчы адносна  сэксуальнай адукацыі.
Актывісты арганізацыі, якая дзейнічае ў рамках Фэдэрацыі на карысьць  жанчын і плянаваньня сям’і тлумачаць, што зварот у міністэрства тычыцца перш за  ўсё лёгкага доступу да добрых лекараў-гінэколягаў. Яны адзначаюць, што маладыя  дзяўчаты патрабуюць „нармальных” лекараў, якія акажуць прафэсійную паслугу й  праінфармуюць у гэтай галіне, а ня будуць вучыць маральнасьці. 
яс