Аднагадовы хлопчых знойдзены ў “бэйбі-боксе”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.01.2013 17:48
Дзіця здаровае, хоць крыху занядбанае.
Аднагадовы хлопчык знойдзены сёньня ў „Акне жыцьця” ў Пятркове Трынунальскім у цэнтральнай Польшчы. Гэта трэцяе дзіця, знойдзенае ў гэтак званым “бэйбі-боксе” ў горадзе.
Каля адзінаццатай гадзіны хлопчыка знайшла сястра салезіянка, якая пачула званок, што гучыць тады, калі акно адкрываецца.
Манашкі адразу ж вызвалі хуткую дапамогу. Лекары правялі папярэдняе абсьледаваньне, якое паказала, што дзіця здаровае, хоць крыху занядбанае.
Хлопчык быў лёгка прастуджаны, але акрамя невялікага сіняка на шчацэ лекары ня выявілі ніякіх іншых траўмаў. Дзіця было дастаўленае ў бальніцу.
У сувязі з узростам дзіцяці справай заняліся паліцыянты, якія праводзяць расьсьледаваньне наконт таго, хто мог пакінуць хлопчыка.
“Бэйбі-боксы”, якія ў Польшчы называюць “вокнамі жыцьця”, адкрыў Каталіцкі касьцёл. Яны знаходзяцца пры ордэнах і шпіталях, якія вядуць манашкі. У акне бацькі могуць бясьпечна пакінуць дзіця, ад якога па розных прычынах хочуць адмовіцца.
аз