Ветраныя электрастанцыі на Балтыцы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
21.01.2013 12:33
Першыя ветракі на польскай Балтыцы будуць пастаўлены ў 2018 годзе.
Вызначана ўжо 60 месцаў для будовы ветравых фермаў у польскай эканамічнай зоне. Найбольшым зацікаўленьнем інвэстараў карыстаецца Лавіца Слупска.
Віцэ-міністар навакольнага асяродзьдзя Польшчы Станіслаў Гаўлоўскі паінфармаваў, што зацікаўленьне інвэстараў настолькі вялікае, што толькі прыбытак ад уступнага вызначэньня лякалізацыі склаў каля ста мільёнаў злотых. Да 2018 году фірмы павінны атрымаць дазвол на будову ветраных электрастанцый.
Будова аднаго ветрака каштуе некалькі дзясяткаў мільёнаў эўра. Разам Польшча да 2020 году павінна атрымліваць каля 500 Мвт энэргіі з аднаўляльных крыніц.
ав