Logo Polskiego Radia
Print

150 гадоў Студзеньскаму паўстаньню

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.01.2013 16:17
У Польшчы пачалося адзначэньне 150-й гадавіны пачатку Студзеньскага паўстаньня (паўстаньне К.Каліноўскага).

У Польшчы пачалося адзначэньне 150-й гадавіны пачатку Студзеньскага паўстаньня, якое ў беларускай гістарыяграфіі больш вядомае як паўстаньне Кастуся Каліноўскага. У многіх кутках краіны з гэтай нагоды праходзяць памінальныя мерапрыемствы. У мясцовасьці Кампінас каля Варшавы ўдзел у гістарычным мерапрыемстве прыняў дарадчык прэзыдэнта Польшчы, прафэсар Томаш Налэнч, які зачытаў ліст ад імя галавы польскай дзяржавы. Падчас мерапрыемства адбыўся паказ інсцэнізацыі пад назвай “Падрыхтоўка да паўстаньня”, якую падрыхтавала адна з групаў гістарычнай рэканструкцыі.
Студзеньскае паўстаньне ўспыхнула 22 студзеня 1863 на тэрыторыі Каралеўства Польскага, а таксама сучасных Летувы, Беларусі і Ўкраіны. Тады Цэнтральны нацыянальны камітэт абвясьціў сябе Часовым нацыянальным урадам і заклікаў польскі народ да паўстаньня супраць царскай Расеі. Студзеньскае паўстаньне было адным з найбольш працяглых і масавых вызваленчых рухаў у XIX стагодзьдзі. На працягу году загінулі каля 30 тыс. чалавек, а пасьля падаўленьня паўстаньня больш за 40 тыс. яго ўдзельнікаў былі сасланыя ў Сібір.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт