Logo Polskiego Radia
Print

Гісторыя: невядомыя магілы паўстанцаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.01.2013 17:06
У Польшчы й за мяжой ідзе пошук месцаў пахаваньня ўдзельнікаў Студзеньскага паўстаньня.

/

Пошук вядзе Рада аховы памяці аб барацьбе й пакутніцтве.
Нагадаем, што Студзеньскае паўстаньне ўспыхнула 22 студзеня 1863 на тэрыторыі Каралеўства Польскага, а таксама сучасных Летувы, Беларусі й Украіны. Тады Цэнтральны нацыянальны камітэт абвясьціў сябе Часовым нацыянальным урадам і заклікаў польскі народ да паўстаньня супраць царскай Расеі. У беларускай гістарыяграфіі гэтае паўстаньне часьцей за ўсё называецца паўстаньнем Каліноўскага. Студзеньскае паўстаньне было адным з найбольш працяглых і масавых вызваленчых рухаў у XIX стагоддзі. На працягу году загінулі каля 30 тыс. чалавек, а пасьля падаўленьня паўстаньня больш за 40 тыс. яго ўдзельнікаў былі сасланыя ў Сібір.
Паводле актуальных дадзеных на тэрыторыі Польшчы знаходзіцца больш за 600 аб'ектаў, зьвязаных з паўстаньнем. Сярод іх 19 могілак, 397 брацкіх магіл і 123 індывідуальныя магілы. Аднак дзесьці глыбока ў лясах можа быць шмат такіх месцаў, якія невядомыя па сёньняшні дзень, бо характар партызанскай вайны пацягнуў за сабой тое, што магілы раскіданыя. Акрамя таго, загінулых часта хавалі не на месцы гібелі. Да гэтага дадалася таксама палітыка захопнікаў – скрываць месцы пахаваньня пакараных ці забітых паўстанцаў.
Рада аховы памяці аб барацьбе й пакутніцтве вядзе пошук магіл паўстанцаў на тэрыторыі Летувы, Латвіі й Беларусі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт