"Шпіёны ў Варшаве"
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        09.01.2013 11:45
                    
                                 
                
                
                    Вялікае каханьне, шпіёнская інтрыга й прывід вайны - новы польска-брытанскі сэрыял.
                
                
                
                
               
                
                         
 Вялікае каханьне, шпіёнская інтрыга й прывід вайны. „Шпіёны ў Варшаве” – гэта новы польска-брытанскі сэрыял, які з 11 студзеня будзе паказваць Польская Тэлевізія. Сэрыял разам зьнялі польскае TVP і брытанскае BBC.
„Шпіёны ў Варшаве” – гэта спалучэньне мэладрамы са шпіёнскай інтрыгай, якая адбываецца на фоне набліжэньня вайны ў выкананьні  найлепшых актораў”, - казаў на прэс-канфэрэнцыі адзін з прадзюсэраў Дар’юш Яблоньскі.
Сэрыял расказвае пра палкоўніка Жан-Франсуа Мэрцэра, які зьяўляецца шпіёнам у амбасадзе Францыі ў Варшаве. Ён дасканала абарачаецца ў сьвеце варшаўскай дыпляматыі, зьбірае інфармацыю аб плянах немцаў. І хоць служба паглынае яго цалкам, Мэрцэр закахаўся ў польцы, якая прыцуе для Лігі Народаў.
Гэта поўная напружаньня й рамантычная гісторыя каханьня, паказаная ў кантрасьце надыходзячай вайны. Гэта нетыповы позірк на ІІ Сусьветную вайну вачамі герояў, якія з самага пачатку ведаюць, што яны й іх сваякі будуць вымушаныя перажыць цяжыр надыходзячай вайны.
ав