У Модліне патрэскала ўзьлётна-пасадачная паласа
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        23.12.2012 12:15
                    
                                 
                
                
                    Аэрапорт Модлін ня будзе працаваць да канца году.
                
                
                    
                        
foto: PAP/Wojciech Pacewicz
                     
                
                
                
               
                
                         Каля 40 тысяч пасажыраў ня змогуць скарыстацца аэрапортам Модлін пад Варшавай. Праўдападобна ад марозу патрэскала ўзьлётна-пасадачная паласа. Аэрапорт прымае толькі невялікія самалёты.
Напэўна з іншых аэрапортаў будуць вымушаны адпраўляцца пасажыры, якія купілі квіткі на палёты да канца гэтага году. Кіраўніцтва аэрапорта Модлін ня ведае, калі лётнішча пачне дзейнічаць нармальна.
У траўні польскія СМІ паведамлялі, што трашчыны на яшчэ не аддазенай у карыстаньне паласе, прыйшлося выправіць падагрэтай смалой.
Аэрапорт будзе патрабаваць кампэнсацый за панесеныя страты ад будаўнічай фірмы „Эрбуд”.
яс